На этой странице можно скачать этот файл совершенно бесплатно и без регистрации и без отправки смс, а также без различного рода ограничений.
Скачивайте и учитесь, надеемся, наш сайт помог вам "погрызть гранит науки"
Санько Зм. Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (на белорусском языке)
Жывая народная мова вельмі багатая на выслоўі, якія, на жаль, яшчэ не знайшлі належнага выкарыстання ў беларускай літаратурнай мове і адпаведнага адлюстравання ў перакладных слоўніках. Слабое асваенне літаратурнаю моваю скарбаў народнае фразеалогіі і парэміялогіі непазбежна стварае цяжкасці пры перакладзе з іншых моваў на беларускую, штурхае на калькаванне, на ўжыванне нефраземных словазлучэнняў, што збядняе мову, не спрыяе паўнакроўнаму яе развіццю і функцыянаванню. Яно ж спрычыняецца й да таго, што людзі, якія сёння далучаюцца да беларускай мовы, не могуць напоўніцу адчуць яе адметнасць, вобразнасць і хараство.
У гэты слоўнік увайшлі найбольш ужывальныя расейскія прымаўкі, прыказкі і фраземы (вядома, тыя, якім аўтар знайшоў беларускія эквіваленты). Па-за слоўнікам, як правіла, засталіся выслоўі (агульнаславянскія), што маюць аднолькавы кампанентны склад у расейскай і беларускай мовах. Такі падыход абумоўлены абмежаваным аб'ёмам і практычным прызначэннем кнігі.